Удалы эксперымент

Мне было очень приятно анонсировать несколько лет назад эту книжную новинку. Правда, материал вышел под псевдонимом 🙂

Выданне кнігі невядомага аўтара – безумоўна, рызыка для выдаўца. Але  член СПБ, дырэктар выдавецтва “Чатыры чвэрці” Ліліяна Анцух на такую рызыку згодна. Ліліяна Фёдараўна назвала выданне аповесці Алены Падкацік “Точка” ў серыі “Дзеці вайны” эксперыментам. Таму што маладая аўтар, барысаўская бібліятэкар ні ўдзельніцай, ні сведкай тых часін, зразумела, быць не магла. Але ў аснове яе мастацкага твора лёс жанчыны, якая перажыла ўсе жахі ваеннага ліхалецця ў цэнтры Мінска, на вуліцы Ракаўскай. Да яе, гарадской дзівачкі з неверагоднай колькасцю катоў, што адмовілася пакінуць выкуплены прадпрымальнікам  двухпавярховы будынак і пераехаць у новую аднапакаёўку, прыходзіць Людміла Стаханава, адказная за перапіс насельніцтва ў гэтым раёне. У доме ні святла, ні вады. Старая запальвае газнічкі, але не мяняе рашэння – памерці ў тых сцянах, якія помняць гісторыю яе сям’і.

Мінскае гета, эксперыменты над людзьмі, забойствы ахвяр на вачах родных і блізкіх… Пасляваенныя часы, калі чарапы растраляных разбіралі на сувеніры… Апошнія дні сведкі даўнейшых гадоў – зноў вайна. З бізнесменам, якому карціць сцерці памяць будынка ў амаль цалкам ператвораным сучасным квартале.

Для Людмілы гэта сустрэча робіцца лёсавызначальнай. У кантэксце рамана падзеі 2009 года, калі адбываўся перапіс, перабіваюцца акордамі даваенных і ваенных дзён. Успаміны старой з Ракаўскай вуліцы – гэта моцна завязаны вузел лёсаў людзей з розных краін – Германіі, Беларусі, Расіі, Швецыі… Раскручваючы кожную з сюжэтных ліній, аўтар паказвае фатальную сувязь учынкаў удзельнікаў тых падзей з жыццём іх нашчадкаў. Гісторыя вайны праступае ў сённяшнім дні настолькі рэальна, што чытач разумее – яе нельга пахаваць пад сучасным рамонтам.

Выкарыстаныя ў сюжэце шмат фактаў з хронікі ваеннага Мінска глядзяцца вельмі арганічна. Алене Падкацік удалося знайсці дакладную інтанацыю, каб чытач адчуў – твор напісаны не на “патрэбу дня”, а выпакутаваны сэрцам.

Яго смела можна прапанаваць і як жаночы раман: на старонках кнігі хапае месца каханню, што прымушае рабіць неверагодныя ўчынкі, і хэпі-энду. Вартасці твора гэта не зніжае. Да таго ж, як сведчыць статыстыка, большасць  пакупнікоў кніг – менавіта жанчыны. Ды і назва – “Кропка” – пасля прачытання ўспрымаецца не фіналам, а адбіўкай паміж адным і наступным сказам, жыццём, гістарычным адрэзкам. Урок гісторыі, выкладзены ў форме сямейнай хронікі, дапамог ім праявіць лепшыя якасці сваіх душ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *