Мелодыі летняй сталіцы

Прыхільнікі джаза (а іх пабывала ў чэрвені на мерапрыемствах каля 30 тысяч) сумуюць: “Джазавыя суботы з Банкам БелВЭБ” завершаны такімі славутымі майстрамі, як Анатоль Таран, Алена Міндру, італьянскі аркестр VENETTO, але  аматары класікі ўважліва сочаць за прагнозам надвор’я – з 9 ліпеня музычную эстафету перахоплівае velcom і зноў запрашае па суботах да ратушы.

Аляксандр Чахоўскі, арт-дырэктар і прадзюсар, абяцае міжнародны фармат вечароў. Аркестры – ад камерных да поўных сімфанічных, сучасная і класічная музыка, экзатычныя інструменты, інтэрнацыянальная суполка выканаўцаў, – такое разнастайнае меню абяцаюць арганізатары.

Як і ў мінулым годзе, кампанію velcom і міжнародны фонд “Ідэя” падтрымлівае Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Вольга Паўлючэнка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *