«Прышчэпка» паэзіі

Сёння, 30 лістапада 2016 года, стартаваў адборачны тур чытальнікаў беларускай паэзіі

Журы конкурсу
Журы конкурсу

(удзельніка чыталі тры творы: верш беларускага класіка, верш сучаснага беларускамоўнага паэта і верш сучаснага рускамоўнага паэта Беларусі).

 

 

Юным журналістам Дом літаратара ўжо не чужы
Юным журналістам Дом літаратара ўжо не чужы

У Доме літаратара мерапрыемства прайшло ў Мемарыяльнай зале. Першымі распачалі яго школьнікі з аб’яднання па інтарэсах «Журналістыка» Палаца дзяцей і моладзі «Золак», якім кірую, і выхаванцы Анатоля Зэкава — каму ж падтрымаць ініцыятыву СПБ, як не яго членам. І вершы гучалі — Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Алеся Ставера, і сучаснікаў — Анатоля Аўруціна, Лізаветы Палеес, Міколы Маляўкі, Юрася Нератка, Аліны Легастаевай, аўтара гэтых радкоў і інш.

Нататкі з конкурсу
Нататкі з конкурсу

Прыемна адзначыць, што толькі праслухваннем ды ацэнкаю чытацкага майстэрства справа не абмяжоўвалася — члены журы далі сапраўдны майстар-клас юным удзельнікам, акцэнтаваўшы ўвагу: вершы трэба чытаць душою, сэрцам.

Мэта ў нас адна - каб не знікаў інтарэс да літаратуры
Мэта ў нас адна — каб не знікаў інтарэс да літаратуры

Прызы атрымалі ўсе дэкламатары. Дзякуй за гэта кіраўніку Дэпартамента адукацыйных і інавацыйных праектаў Валянціне Дыніч.

Рыхтуем мы журналістаў ці будучых пісьменнікаў, наш абавязак зрабіць іх дасведчанымі ў літаратуры роднай краіны, багатымі духоўна, «прышчэпка» паэзіі, пакінутай у памяці, яўна не пашкодзіць.

Вольга Паўлючэнка, фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *