Свята выдатна ствараць разам

Сегодня у автора четырёх замечательных книжек день рождения. Поздравляю от всей души! А кто хочет удовольствия от чтения книжек вместе с детьми и внуками, поспешите в “Академкнигу”, там ещё есть несколько комплектов (вместе с раскрашкой!)

Дэбют у літаратуры Вольга Дзюміна пачала адразу з чатырох кніжак. Адрасаваныя чытачам ад трох гадоў, «Учимся летать», “Принцесса ароматных булочек”, “Удивительное существо” і “Тайна осыпающихся цветков” яркімі рознакаляровымі вокладкамі адразу вабяць вочы і ствараюць добры настрой. А інакш у выпадку, калі сусракаеш дзіцячую кніжку, і быць не павінна.

Пра сябе з вокладкі аўтар паведамляе самае галоўнае – яна маці трох дачок, яны і былі першымі слухачамі яе гісторый і казак.

Менавіта ім прысвечана казка Вольгі Георгіеўны “Принцесса ароматных булочек”, што дапаможа абмеркаваць многія сітуацыі ў адносінах бацькоў і дзяцей, ненавязліва падштурхне да высновы: злаваць і ўпарціцца, зайздросціць і крыўдзіць тых, хто побач, дарма – там, дзе пануе дабрыня і спагада, людзі пачуваюць сябе куды больш утульна.

Адкуль вытокі аповедаў Вольгі Дзюмінай? Вядома, са шчаслівага і бесклапотнага дзяцінства, дзе першыя яскравыя ўражанні ад неабсяжнага свету, адкрыцці, цуды, парады ад мудрых і клапатлівых бацькоў, бабулі і дзядулі, якія дапамагаюць вырашыць любое пытанне. І нават калі часам напаткае небяспека, усё роўна ў гісторыі будзе шчаслівы фінал.

Вельмі прыемна, што аўтар паклапіцілася ў серыі пра размалёўку. Маленькія чытачы пазнаёмяцца з яе героямі – качанём Ромкам, катом Васькам, мудрай варонай, якая вучыла сваіх птушанят лятаць, – і з задавальненнем дададуць у цікавыя замалёўкі свае яркія фарбы. Можа, возьмуць асобны альбом і працягнуць дамалёўваць тых, каго не ўбачылі на кніжных старонках, але хто прысутнічаў у кантэксце твораў ці мог знаходзіцца побач з іх героямі. А можа, намалююць цікавую гісторыю пра сваіх хатніх жывёл.

Кніжкі “Удивительное существо” і “Тайна осыпающихся цветков” запрашаюць у вёску, дзе таямніцы саду і лесу шчодра дарыць цёплае лета. Чатырохногія сябры – сабачка Нора, карова Маліна, парасё Борка стануць і вашымі добрымі сябрамі, бо іх прыгоды не могуць не выклікаць усмешку.

Кожная з кніжак серый цягне перагартаць старонкі і спыніцца на ілюстрацыях. Асобна трэба сказаць пра тых, хто займаўся аздабленнем серыі. Пачала працу для праекта мастачка А. В. Яцкевіч, але ідэяй захапіліся і дзеці, за пэндзаль узяліся дачушка аўтара Кацярына, сын сяброў аўтара А. Логінаў, і нават сама Вольга Георгіеўна. Свята выдатна ствараць разам – і гэтыя словы могуць быць рэфрэнам кожнай гісторыі, якую распавяла Вольга Дзюміна.

Вольга Паўлючэнка

Добавить комментарий