Набыткі з “Кніжнай шафы”

 

Прэзентацыя першага зборніка Міхала Бараноўскага “Volumen.1” адбылася ў мінскай “Кніжнай шафе” 20 студзеня 2017 года. Чорна-белае аздабленне выдання, распрацаванае Ксеніяй Шталенковай, выдатна пасавала зімоваму вечару. Аўтар хваляваўся – яшчэ за дзесяць хвілін да пачатку прыхільнікаў беларускай паэзіі ў кнігарні было толькі двое. Але неўзабаве давялося ўносіць дадатковыя пластыкавыя крэслы.

Міхаіл – выдатны суразмоўца. Добрая адукацыя, вопыт работы ў музеі Багдановіча, удзел у фестывалях бардаўскай песні, прыемны голас паспрыялі ўменню трымаць аўдыторыю. Мяккі гумар і іронія, у першую чаргу ў адносінах да сябе, і цёплая ўвага да гасцей імпрэзы стварылі ўтульную атмасферу, і нават не хацелася пакідаць краму, сцены якой былі аздоблены творамі сучаснага мастацтва. Читать далее Набыткі з “Кніжнай шафы”