Першы нацыянальны мультыплікацыйны

У першым беларускім анімацыйным мюзікле “Зоркі сёмага неба”, прэм’ера якога была прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей, Алена Турава выступіла не толькі ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка. У афішы пазначана: аўтары сцэнарыя – Генадзь Давыдзька і Алена Турава. А яшчэ член Саюза пісьменнікаў Беларусі стварыла лібрэта да кожнай з 45 партый шматлікіх герояў на музыку Леаніда Шырына. (З задавальненнем адзначу, што абое – выпускнікі філфака БДУ.)

Пошук, наватарства, узгадкі пра добрыя савецкія мульцікі, на якіх выгадавалася не адно пакаленне, жаданне простай  і зразумелай мовай прытчы патлумачыць сённяшняму маленькаму гледачу, што добра, а што дрэнна, аб’яднала вялікую колькасць таленавітых людзей – акцёраў, мастакоў, спевакоў… Упершыню іх фота можна ўбачыць, калі ідуць тытры. Назавём толькі некаторых: ролі агучвалі Теа, Анатоль Длузскі, Дыяна Красуцкая, Святлана Залеская-Бень.

   Выхадам “Зорак…” кінастудыя “Беларусьфільм” адзначыла 50-годдзе айчыннай анімацыі. Стваральнікі ленты парупіліся, каб глядач не сумаваў: напружаны рытм дзеяння, пранізаны выдатнай музычнай афрбоўкай, не дае згубіць увагу ні на хвіліну.

Лета ў Алены Туравай будзе насычаным: прадстаўляць фільм “Зоркі сёмага неба” давядзецца гледачам розных гарадоў Беларусі. Як паведаміў падчас прэс-канферэныі генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі, ідуць перамовы з расійскімі пракатчыкамі. Выказаў цікавасць да мюзікла-мультфільма і Казахстан.

Вольга Паўлючэнка, фота аўтара

Добавить комментарий