«Прышчэпка» паэзіі

Сёння, 30 лістапада 2016 года, стартаваў адборачны тур чытальнікаў беларускай паэзіі Читать далее «Прышчэпка» паэзіі

Шестого августа — адрес прежний

 

6 августа в рамках проекта «Классика у Ратуши с velcom» пройдет детская музыкальная суббота. Потомственные музыканты, лауреаты международных конкурсов, стипендиаты специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке талантливой молодежи примут участие в особенном музыкальном событии!

В первом отделении концерта зрителей на площади Свободы ждет встреча со скрипачкой Машей Цховребовой, цимбалисткой Настей Слепцовой, баянистом Данилой Михалко, гитаристом Евгением Наварко. В свои 9–15 лет они близки к тому, чтобы стать легендами в мире музыки.

Второе отделение вечера пройдет в формате интерактивного концерта по пьесе «Вот бы» Ефрема Подгайца. Произведение исполнит не только Государственный камерный оркестр Беларуси под управлением маэстро Евгения Бушкова (Россия), но и зрители, гости концерта. Как это будет – узнаем в ближайшую субботу!

Стоит отметить, что 6 августа сюрпризы начнутся еще до старта концертной программы. В рамках «Вечеров классики у Ратуши с velcom» юные зрители вместе с родителями смогут поучаствовать в создании самого крупного арт-полотна в стране! Масштабная сказочная раскраска и маркеры будут ожидать вас у Ратуши с 16:00.

Кроме того, в рамках концерта «Классики у Ратуши с velcom» состоится показ коллекции эксклюзивной детской одежды известного дизайнера и мастера авторской куклы Ирины Сазанович и праздничных детских платьев от салона «ДаНая». В шоу примут участие воспитанники первой школы моделей в Минске – Kids’ PODIUM. Дефиле пройдет под классическую музыку, что подчеркнет гармонию и легкость, с которыми можно сочетать классику и современные виды искусства.

А в 19.50 на детской площадке (справа от главной сцены) начнется удивительное шоу с участием АИФки – символа газеты Аргументы и Факты, джек-рассел терьера!

Детская суббота готовит еще один приятный сюрприз – домик «Чудо», полюбившийся многим зрителям, возвращается! На этот раз в нем поселятся добрые герои самого известного клоуна Беларуси – Вадика Ракеты. Под его руководством дети будут рисовать так, как подсказывает им классическая музыка. Волшебные угощения от бренда «Чудо», возможность воспользоваться пеленальной зоной для самых маленьких ценителей классики и, конечно же, просторная территория для рисования…

Первая музыкальная суббота для детей обещает быть разнообразной и насыщенной!

А слабо – на рояле на площади?

 

Что-то соцсети полюбили вытаскивать на свет божий события из наших новостных лет годичной, а то и двухлетней давности. То ли намекают, что ленту пора почистить, то ли что время летит пулей. Но иногда вытянут такое, что не грех и снова подарить друзьям, нажав «поделиться». Вот и velcom искушает: не успели в прошлом году сесть за рояль на площади в центре Минска? Ловите шанс в этом! Читать далее А слабо – на рояле на площади?

Свободный – это значит…

В последний день июня у столичной ратуши стартовал новый проект – «Свободный музей: городские легенды», который познакомит минчан и гостей столицы с двадцатью знаменитыми людьми Беларуси. Читать далее Свободный – это значит…

Кубачак кавы ў сэрцы горада

 

Візітка: 31 мая Сяргей Балянок нарадзіўся ў 1954 годзе ў Кіеве. Скончыў Украiнскi паліграфічны інстытут iмя Iвана Фёдарава ў 1980 годзе. Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 па 2003 г. З 1980 па 1998 год працаваў мастацкім рэдактарам выдавецтва “Універсітэцкае”, з 1989-га па 1992-і – галоўны мастацкі рэдактар выдавецтва “Эрыдан”, у 1993-м – выдавецтва “Беларусь”, потым – дырэктар выдавецтва «Balenok & Co». З 1995-га – вольны мастак.

Удзельнічае ў выстаўках з 1976 года (на яго рахунку 19 персанальных выставак). Творы знаходзяцца ў калекцыях мастацкіх музеяў гарадоў Вінтэртур, Рыміні, Браунсвік, Эйндховен, Дзьёр, Кракаў, Полацк, Мінск, а таксама ў прыватных калекцыях у Германіі, Швейцарыі, Галандыі, Ірландыі, Швецыі, Францыі, Чэхіі, Канады, ЗША, Ізраіля, Турцыі, Кітая і Расіі.

 

Відаць, няма такога аматара фантастыкі, які б не быў знаёмы з творчасцю Сяргея Балянка – прыгадаць толькі вокладку да кнігі Курта Вонегута “Колыбель для кошки”, што ўбачыла свет у 1980-я гады тыражом 340 тысяч асобнікаў. Ці вокладку зборніка фантастыкі “Крылья ночи”. Калі бачыш яго насычаныя яркімі колерамі карціны алеем, што проста выпраменьваюць сонечнае цяпло, і вытанчаныя афорты, адразу цяжка ўявіць, што творы належаць аднаму аўтару. З аднаго боку – суцэльны пазітыў, з другога – змрочны настрой. А подпісы пад імі – таксама творы: “Обрывок дождя”, “Давненько заскочил на пять минут, но Ваш кофе на том столике и давайте будем разговаривать, пожалуйста”, “Среди опадающих птиц”, “Завтра, это там… где вчера”. (Подпісы патрабуюць намаганняў, іншым часам народжанаму твору даводзіцца доўга іх чакаць.) Паступова прыходзіць разуменне мастацкага свету, у якім чаргуюцца дзень і ноч. Ён вялікі жыццялюб і ўдумлівы філосаф. І адразу папярэджвае: “Я не адлюстроўваю навакольны свет – толькі свае асабістыя пачуцці, уражанне ад гэтага свету. І не “ствараю Мастацтва” – проста малюю”.

Асабіста мне падабаецца разам з героямі яго афортаў блукаць па вулачках старога горада, дзе час – мяжа вечара і ночы, ночы і раніцы. І ўжо не адрозніваеш явы ад вымыслаў, і адзіная ісціна – кубак кавы, што, па словах Талейрана, павінна быць “гарачай як пекла, чорнай як чорт, чыстай як анёл і салодкай як каханне”. Герой афорта Балянка “Мой столик” лунае над старым горадам з кубкам такога напою разам са столікам – шахматным, але круглай формы…

Ён нарадзіўся ў прадмесці Кіева. Праз два гады бацькі скончылі аспірантуру і былі накіраваны працаваць ва Львоў.

“Львоў, лічыце, мой родны горад. Ашаламляльны з пункту гледжання архітэктуры. І калі істота, мозг якой схільны да ўспрымання, патрапляе ў такое атачэнне, прыгажосць не можа не ўплываць на падсвядомасць са дня ў дзень.

У дзяцінстве маляваў, таксама, як і ўсе дзеці. Дзеці спрэс таленавітыя, з узростам гэта, праўда, у большасці праходзіць. Таму што клопаты і вялікія затраты. А вось у некаторых застаецца на ўсё жыццё”.

Ці паўплывалі бацькі на яго выбар? “Яны не мастакі – дзякуй Богу, не. Бацька – філосаф, маці – філолаг, – расказвае Сяргей Уладзіміравіч. – І дзеці ў мяне не мастакі, і жонка, але ўсе разбіраюцца ў мастацтве”. На пытанне, як жыць майстру, калі ўсе побач абазнаныя ў такой тонкай і далікатнай справе, адказвае: “Вельмі добра. Іншым часам я нават раюся з імі. Так што гэта вельмі зручна. А я адэкватны чалавек і да парад прыслухоўваюся. У пэўнай ступені мне вельмі пашанцавала”.

“Мастак – гэта не прафесія, гэта стан душы. Можна не маляваць увогуле, але быць мастаком. Гэта не я прыдумаў, а толькі паўтараю, людзі забываюць такія простыя рэчы. У іх багатая фантазія. Насамрэч людзям падуладна ўсё – і музыка, і мастацтва, і літаратура. Але ёсць унікумы, якім трэба не толькі сэрцам адчуваць, але і запісаць гэтыя ноткі, пакінуць на паперы словы, намаляваць убачаныя вобразы. А астатнія, каму не трэба, потым глядзяць – “а я ж таксама гэтак думаю”. А ён узяў яшчэ і зрабіў. Карацей, з тысяч тых, хто ўяўляе, адзінкам трэба зрабіць.

Калі ў табе сядзіць талент, гэта безліч праблем. І ў сувязі з яго рэалізацыяй – патрэбны грошы на паперу, на метал, на фарбы, на ўсе расходныя матэрыялы. Ці табе гэтыя грошы нехта дасць, ці ты павінен працаваць грузчыкам, каб іх зарабіць. І пасля не менш – работу купяць ці не купяць, ацэняць ці не ацэняць, на выстаўку трапіш ці не трапіш, галерэя возьме ці не возьме. А як людзі да твайго твору паставяцца”…

Нехта ўсведамляе, што мастацтва для яго – Наканаванне, перад тым, як выбраць прафесію, хтосьці – у студэнцкія гады. Сяргей Балянок мастацтва як Наканаванне адчуў “гадоў у трыццаць. Хаця маляваў заўсёды, нават браў прыватныя ўрокі перад паступленнем у інстытут – набіваў руку. Па малюнку настаўнікамі былі Уладзімір Міхайлавіч Рудэнка і Ігар, не нашмат старэйшы за мяне. (Да інстытута я год працаваў на будоўлі, два гады служыў у арміі, потым – у канторы дробным чыноўнікам. Паступаў, лічыце, дарослым мужчынам.) На аддзяленні кніжнай графікі і былі ацэнены мае першыя работы. Вобразна кажучы, паляпалі па плячы, канстатавалі наяўнасць таленту і пажадалі ўдачы, а далей рабі што хочаш”.

Атрымаў вольны дыплом і прыехаў у Мінск. “Ва Львове ўсяго два выдавецтвы, вакансій не было. А ў Мінску я праходзіў практыку ў выдавецтве “Народная асвета”, і тут у мяне жыла цётка, так што першы час было дзе спыніцца. У Мінску былі і выпускнікі са Львова. Так супала, што вызвалілася вакансія ў выдавецтве “Універсітэцкае” – і я аказаўся ў гэты час побач. Ажаніўся. Працаваў старшым мастацкім рэдактарам. Дарос нават да загадчыка мастацка-тэхнічнай рэдакцыі выдавецтва “Беларусь”. Атрымаць заказ на аздабленне мастацкай літаратуры было праблематычна –жадаючых шмат, і перавага аддавалася членам Беларускага саюза мастакоў. Але пару разоў удалося. Жуль Верн, Курт Вонегут…

Жонка не толькі была “правакатарам” таго, што я пачаў займацца афортам, але і падтрымала істотна”, – прыгадвае Сяргей Уладзіміравіч і жартуе: “Дарэчы, Ван Гог пачаў маляваць таксама ў трыццаць гадоў. Калі ў чалавеку ёсць талент, ён рана ці позна выявіцца звонку і возьме сваё”.

Да пераломнага 1985-га, як сам кажа, “плыў па волі лёсу, як вецер падзьмуў. У мяне прыроджанае адчуванне кампазіцыі. З пункту гледжання рамяства гэтага дастаткова, каб пабудаваць макет па тэксце, размеркаваць малюнкі на старонцы. У савецкі час было так: калі ў тэксце напісана “Іван Іванавіч есць каўбасу”, ілюстратар павінен быў выдаць на малюнку мужчыну, што есць каўбасу. Яшчэ ў выцягнутых на каленцах трыко, і пляшка гарэлкі з кішэні вытыркаецца. Праблемы з гэтым ні ў кога не было. Ва ўсіх выкладчыкі былі добрыя і добра вучылі капіраваць рэчаіснасць”.

А ў 1985-м з мяне “папёр” станкавіст, той самы прыхаваны талент, які сказаў мне: “Праца працай, а мастацтва мастацтвам. “Афармілаўкай” займайся ўдзень, а вечар і ноч – будзь ласкавы…” Трэба аддаць належнае жонцы: калі робіш афорт, ручную друкарскую форму на метале, у хаце – пары кіслаты, насамрэч не так прыгожа, як падаецца ў рэшце рэшт – даволі працаёмкі і фізіялагічна непрыемны працэс. Жонка вытрымала ўсе тэхнічныя нязручнасці выканання афортаў на ўласнай кухні.

Так што ў трыццаць гадоў я зрабіў каля 30 прац і стаў дэманстраваць. Спачатку на сценах у калідоры выдавецтваў. На Паркавай магістралі ўсе яны былі ў адным будынку. Начуўся ўсяго рознага, у тым ліку – “ты ўвогуле маляваць не ўмееш”. Яшчэ Пікаса сказаў: “Спачатку навучыся маляваць, а потым рабі як Бог на душу пакладзе”. Пашанцавала выставіцца ў Доме акцёраў з рэстаранчыкам пад кодавай назвай “Мутнае вока” (на першым паверсе была камерная выставачная зала). Многа добрых словаў пачуў ад Уладзіміра Стальмашонка, Алега Сурскага, Аляксандра Дабравольскага. Там прайшлі дзве выстаўкі, пасля ў Палацы прафсаюзаў. Гарбачоўская адліга, 1987–88 гады – тры выстаўкі, малюнкі аказаліся на слыху. Тут да мяне звярнуліся з прапановай аздобіць зборнік “Продаётся планета”. Я даў гатовыя работы – штук 50. Заказчыкі выбралі патрэбнае. “Як фантастыка такое пойдзе”. Гэты жанр даваў пэўную свабоду. Потым Вонегут. Галоўны рэдактар выдавецтва сказала: “Сярожа, асабіста вы нікуды не пойдзеце. Язык ваш – вораг ваш. Нікому нічога не будзем расказваць. Проста паставім перад фактам: гэта на вокладку, гэта на форзац, гэта на тытул”… Бяда ў тым, што нашы людзі, калі нечага не разумеюць, нават думкі не дапушчаюць, што іншым можа і спадабацца. А калі пры гэтым чалавек яшчэ займае пасаду, то ён адразу забараняе. А потым былі “Крылья ночи”. З адной карцінкі, што падыходзіла, зрабіў усё, што было трэба для аздаблення.

Сёння, на жаль, ніхто заказаў не прапануе. “Вокладак на маім рахунку вельмі шмат. Кніг у тыя часы выдавалася досыць, а нават самаму працаздольнаму мастаку ў лепшым выпадку раз на тыдзень-два можна зрабіць прыстойную вокладку. У той час не хапала мастакоў. Сёння ўсё можна зрабіць на камп’ютары куды хутчэй, але таленты скончыліся. І тады было не вельмі добра, і сёння не зусім тое што трэба. Сучасныя вокладкі, за рэдкім выключэннем, – на добрыя тры з плюсам.

Чытаю дасюль. У бацькоў была багатая бібліятэка, мама прыносіла яшчэ кнігі з працы (працавала ў ваенна-палітычным вучылішчы. Нават па тых суровых савецкіх часах яны атрымлівалі ўсю перыёдыку з Масквы, у якой друкавалі непрыемныя для ўлады творы літаратуры). І я таксама чытаў. Чытаў зашмат у параўнанні са сваімі аднагодкамі. Прыгодніцкія раманы накшталт “Оцеола – вождь семинолов”. Мне яшчэ з суседзямі пашанцавала – яны жылі этажом ніжэй, і ў іх была класная бібліятэка прыгодніцкай літаратуры.

Дыплом абараняў па “Майстру і Маргарыце”. Нават набраўся нахабства і сказаў на кафедры: аздабляю ці раман Булгакава, ці апавяданні Шукшына, усё астатняе мне нецікава. Мяне падтрымаў тагачасны парторг кафедры Антон Смідовіч. Не ведаю, чаму мне пайшлі насустрач.

З апошняга прачытанага адзначу Уільяма Голдынга, аўтара рамана “Повелитель мух”, зборнік вершаў Леаніда Пятрэнкі. Яго вершы падобныя да прозы Курта Вонегута, графікі Сяргея Балянка і музыкі “Энігмы” – такой рэлаксуючай. Мы адчуваем сходна, але адным наканавана маляваць, другім ствараць музыку, іншым складаць словы, і ўсё гэта адначасова выражае змест”.

Вольга ПАЎЛЮЧЭНКА

 

“Літаратура і мастацтва”, № 11(4657) 16 сакавіка 2012 года, с. 16

Купи звезду, ну пожалуйста…

Да… Времечко… Просто так денег на больных детей никто не даст. Нет, может, кто и дал бы, так у него самого их нет. А вот чашку кофе со знаменитостью купить задорого да ещё чувствовать себя благородным героем — деньги же уйдут на благотворительность, это совсем другое дело. Помещаю нижеследующую информацию международного фонда «Идея» в свой блог — с огромной надеждой, что детям что-нибудь да перепадёт. Читать далее Купи звезду, ну пожалуйста…

Обыкновенная математика

 

И хотя этим летом я в Китай не собираюсь, информация о снижении цен на роуминг не может меня не порадовать – наконец-то наши предприниматели научились считать. То есть не ставить целью обслужить несколько богатых клиентов и жить припеваючи, а сделать услугу доступной огромному количеству людей, получить ту же прибыль и жить припеваючи, несмотря на колебания экономической ситуации. Читать далее Обыкновенная математика

Валянцін Губараў: “Не прэтэндую на тое, каб усім падабацца”

 

 

Візітка: Валянцін Губараў нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. Горкім (сённяшнім Ніжнім Ноўгарадзе). Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. Член Беларускага союза мастакоў з 1972 года. З 1991 года ўдзельнічае ў выстаўках. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі “Zimmerly Art Museum” (ЗША), галерэях і прыватных зборах Расіі, ЗША, Англіі, Японіі, Іспаніі, Ізраіля, Германіі, Францыі, Аўстрыі, Бельгіі, Польшчы і Турцыі. Читать далее Валянцін Губараў: “Не прэтэндую на тое, каб усім падабацца”

Размова з таварышам патэцыяльным пакупніком пра мастацтва

Персанальныя выстаўкі вядомага графіка і жывапісца Сяргея Балянка збіраюць вялікую колькасць наведвальнікаў. Читать далее Размова з таварышам патэцыяльным пакупніком пра мастацтва

Кино плюс книга равняется…

 

Февраль, достать чернил и – сказать в очередной раз «Велкому» спасибо: 16 февраля объявлены победители объявленного им конкурса на лучший буктрейлер. Читать далее Кино плюс книга равняется…