“Месяц фатаграфіі ў Мінску” быў насычаны падзеямі. Восьмага кастрычніка ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбылася прэзентацыю кнігі “Сігізмунд Юркоўскі – фатограф з Віцебска”. Прадставіла выданне аўтар – дырэктар Музея Марка Шагала Людміла Хмяльніцкая.
Читать далее Фотаздымак на доўгія ўспаміны
Ніша для захавання дакументалістыкі
Калі на афішы кінафестывалю бачыш дакладнае азначэнне канфесійнай прыналежнасці – “хрысціянскі”, адразу ўзнікаюць пэўныя пытанні. Па-першае, ці не адбіваецца гэта на якасці стужак. Па-другое, нашто кідаць камень раздору на поле дакументальнага кіно, якое і так перажывае не самыя лепшыя часы (я, напрыклад, помню існаванне ў Мінску спецыяльнага кінатэатра і чэргі да яго кас). І ўвогуле, які дакументальны фільм лічыць хрысціянскім, а якому адмовіць ва ўдзеле ў фінале конкурсу? Менавіта з гэтага пачалася наша размова з вядомым беларускім рэжысёрам Юрыям Гарулёвым, старшынёй Міжнароднага каталіцкпга фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач «Magnificat».
Читать далее Ніша для захавання дакументалістыкі
Последняя женщина дона Хуана
Ад радка да акорда.
Артыкул Яны Явіч. Лим 21 ноября 2014 года с. 15
http://www.main.lim.by/wp-content/uploads/2014/11/46-2014.pdf
Творчая вечарына «Радок, акорд і вецер лістапада», прысвечаная прэзентацыі кнігі Вольгі Норынай і Тамары Вяцкай «Апошняя жанчына дона Хуана» (Мінск, А. Н. Вараксін, 2014), адбылася ў сталічнай публічнай бібліятэцы № 5.
Пра зборнік распавяла паэтэса і журналіст, член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Норына. У праграме ўзялі ўдзел яе сябры і калегі па пяры.
Аляксей Вараксін распавёў аб працы свайго выдавецтва, дзе пабачыла свет кніга, і прадставіў кніжны стэнд. За вытанчанае аздабленне кнігі аўтар падзякавала сваім сябрам, беларускім графікам Вользе Крупянковай і Вячаславу Паўлаўцу. Шчырыя словы ў адрас В. Норынай выказалі Людміла Шабанава, Людміла Дарафеева (прадэкламавала пераклады пісьменніцы з балгарскай мовы, што таксама ўвайшлі ў зборнік), а таксама члены СПБ Мікола Чарняўскі, Дзмітрый Дземідовіч, Жанна Мілановіч, Алена Турава і Мікола Маляўка. Дарэчы, прыемным сюрпрызам для прысутных сталі беларускія пераклады вершаў з новай кнігі, зробленыя М. Маляўкам. Песні на вершы спадарыні Вольгі праспявала бард Вера Лебядзеўская. Гучала тут і лірыка творцы ў выкананні аўтара кнігі ды ўдзельнікаў вечарыны.
Паводле Міколы Чарняўскага, каб вершы дайшлі да чытацкага сэрца, імі трэба пранікацца павольна і ўдумліва. Па ўсім відаць, творы кнігі «Апошняя жанчына дона Хуана» напісаны людзьмі, якія любяць і разумеюць жыццё.
Интервью с Сергеем Никитиным
Интервью белорусского журналиста Ольги Павлюченко с Сергеем Никитиным и его друзьями Владимиром Завгородним и Михаилом Барановским. Минск, 2008