Млын нездарма чароўны!

Па-першае, у арэнду плошчы здадуць падчас “Чароўнага млына” далёка не кожнаму, а толькі тым, хто не раз заявіў пра сябе адметнасцю і творчымі поспехамі. Па-другое, папярэдзяць: “Работы не павінны паўтарацца”. Інакш навошта гледачу ісці глядзець. І таму кожная выстаўка – гэта захапленне бяскрайняй фантазіяй майстроў.

У гэтым годзе тут у першую чаргу прывабліваюць жаночыя ўпрыгожанні – якраз на іх зроблены акцэнт, хутка свята. Завушніцы, пацеркі, брошкі… Хочацца быць жонкаю шэйха і купляць гэта на вагу, бо немагчыма спыніцца на чымсьці адным. У жаночай скарбонцы ўсялякіх дробязей павінна быць шмат.

Пасля можна глянуць і на вырабы са шкла – з густам размешчаныя на століках, яны не адпускаюць доўга. Упрыгажэнні, сувеніры, люстэркі, гадзіннікі…

Толькі проста абысці экспазіцыю як мінімум зойме дзве гадзіны. А калі намерыўся нешта выбраць…

Вопратка таксама не пакіне жанчын у спакоі. Ды і брутальным мужчынам тое-сёе прапануюць майстры.

А далей вас падхопіць карагод лялек. Драўляных і з тканіны, і нават драконы з ракавінак – улічана кітайская спецыфіка.

Тут ёсць мільён дробязей і даволі вялікіх прэдметаў інтэр’еру, і адмысловая мэбля, каб зрабіць жытло ўнікальным.

Я ўжо сціпла прамаўчу пра неверагодны кулінарны разгул (каля гардэроба выставілі свае прысмакі-экапрадукты беларускія пчаляры і кулінары). Прайсці немагчыма!

Карацей, ёсць яшчэ два дні – пераканайцеся самі.

Вольга Паўлючэнка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *